Naviny

У ДР Конга за «баязлівасць» асудзілі на смерць 66 вайскоўцаў

Паседжанне Вышэйшага вайсковага суда ДР Конга
Паседжанне Вышэйшага вайсковага суда ДР Конга ў справе аб міжэтнічным гвалце ў Юмбі. Правінцыя Маі-Ндомбэ, 1 чэрвеня 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Makangara Ciribagula Justin / Anadolu / Getty Images

Вайсковы суд у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга прысудзіў смяротную кару 66 вайскоўцам, абвінавачаным у баязлівасці перад праціўнікам, вайсковым мяцяжы і непадпарадкаванні загадам. Справа звязаная з падзеямі на ўсходзе краіны, дзе салдаты, якія вярталіся з лініі фронту, уступілі ў перастрэлку з вайсковай паліцыяй. У выніку збройных сутыкненняў загінулі тры чалавекі, у тым ліку мірны жыхар.