Naviny

Латвія працягнула візавыя абмежаванні для беларусаў

Сцяг Латвіі
Сцяг Латвіі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: nikolai_kolosov / Pixabay

Урад Латвіі пастанавіў працягнуць абмежаванні на выдачу візаў грамадзянам Беларусі да 31 снежня 2027 года. Пры гэтым беларусы па-ранейшаму змогуць звяртацца па доўгатэрміновыя нацыянальныя візы, а кароткатэрміновыя шэнгенскія візы будуць выдаваць толькі пэўным катэгорыям заяўнікаў. Рашэнне ўрад Латвіі падтрымаў 10 лістапада, паведамляе латвійскае выданне Grani.lv. Раней абмежаванні дзеялі да 31 снежня 2026 года.