Naviny

Беларусы скардзяцца на цвіль у яйках з птушкафабрыкі «Дзяржынская»

Яйкі з цвіллю птушкафабрыкі «Дзяржынская»
Цвіль у яйках з птушкафабрыкі «Дзяржынская». Фота: Threads

Жыхарка Беларусі паскардзілася ў Threads на якасць курыных яек, набытых у краме сеткі «Суседзі». Разбіўшы іх, жанчына выявіла ўнутры цёмныя ўтварэнні, падобныя да цвілі. У каментарах пра падобныя выпадкі расказалі іншыя карыстальнікі. Прадстаўнікі птушкафабрыкі «Дзяржынская» паведамілі, што зрабілі праверку і высветлілі прычыну праблемы.