У ноч на 11 лістапада Расея і Украіна абмяняліся маштабнымі атакамі беспілотнікаў і ракет. Паводле звестак расейскіх уладаў, над Ленінградскай вобласцю збілі 150 дронаў. У порце Усць-Луга адбыўся пажар, пацярпелі тры чалавекі. У Смаленскай вобласці загінулі два чалавекі. Расейскія войскі, у сваю чаргу, атакавалі некалькі рэгіёнаў Украіны. У Крывым Рогу пашкоджаная крытычная інфраструктура, частка гораду засталася без электрычнасці. У Харкаве адбыліся пажары пасля ракетных удараў, у Запарожскай вобласці пацярпелі шэсць чалавек.
Vajna
Украінскія беспілотнікі атакавалі найбуйнейшы расейскі порт на Балтыцы