Analityka

У Беларусі рэзка вырасла доля пенсіянераў. У чым прычына і што з гэтым рабіць

Пенсіянерка з вазком ля Камароўскага рынку з Менску, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Пенсіянерка з вазком ля Камароўскага рынку з Менску, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

З 196-ці краінаў ААН Беларусь – на 44-м месцы паводле долі насельніцтва ва ўзросце 65 гадоў і старэйшым. Жыхары такога веку складалі летась у Беларусі 18,3 % ад усяго насельніцтва. Высокая доля насельніцтва сталага ўзросту ўласцівая пераважнай большасці краінаў Еўропы, і на Беларусь распаўсюджваецца гэтая тэндэнцыя.