Naviny

Наколькі эфектыўны агляд на ўваходзе ў школы і каледжы? Міліцыянты заблыталіся

img
Міліцыянт на ўваходзе ў навучальную ўстанову. Крыніца: 1prof.by

Прадстаўнік МУС Раман Бардзееў на прэс-канферэнцыі ў Менску 10 лістапада заявіў, што з пачатку навучальнага года пры аглядзе рэчаў падлеткаў выяўлена 4 факты праносу ў навучальныя ўстановы забароненых прадметаў. На пачатку верасня міліцыянты паведамлялі, што ўжо тады такіх выпадкаў было ажно 18.