Naviny

Лукашэнка прыляцеў да Пуціна. У час перамоваў у пытанні Украіны АДКБ паразмаўляе пра «калектыўную бяспеку»

Дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расеі
Дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расеі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Soyuz.by

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным і наведае саміт АДКБ. У гэты ж час у Абу-Дабі пройдуць перамовы аб вайне ва Украіне. Пуцін казаў, што хоча ад АДКБ «каардынацыі супольных высілкаў». Акрамя таго, на саміце могуць пазбавіць права голасу Арменію, якая і так фактычна не бярэ ўдзелу ў АДКБ.