Naviny

У Харватыі перакуліўся аўтобус – сярод пацярпелых беларуска, два чалавекі загінулі

img
Аўтобус, які перакуліўся ў Харватыі. Скрыншот відэа акаўнту @n1srbija / X

У Харватыі аўтобус з пасажырамі, які ехаў з Бялграду ў Загрэб, прабіў агароджу ля дарогі і перакуліўся раніцай 8 лістапада. У выніку загінулі два чалавекі, а сярод 30 пацярпелых адна грамадзянка Беларусі. Пра гэта паведамляе выданне NIN са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.