Vajna

Свет даўно не ваяваў так шмат, як у 2020-х. Дзе цяпер трываюць войны

img
Знішчаны расейскі танк на выставе на Хрэшчатыку. Кіеў, Украіна. Жнівень 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Spoilt.exile / Flickr, CC BY-SA 4.0

Ёсць войны, за якімі сочыць увесь свет: Украіна, Іран, Газа… Аднак ёсць мноства менш «прыкметных» для заходняга чытача войнаў, у якіх гіне і пакутуе вялікае мноства людзей.