Беларускія абітурыенты ўсё часцей выбіраюць расейскія ўніверсітэты замест еўрапейскіх. Адной з прычынаў становяцца бюракратычныя перашкоды пры паступленні ў краінах ЕЗ, складанасці з атрыманнем візаў і прызнаннем дакументаў аб адукацыі. Расея тым часам пашырае стыпендыяльныя праграмы і прапануе беларусам бясплатныя месцы ва ўніверсітэтах. Што робіць Аб'яднаны пераходны кабінет, каб спрасціць прызнанне дакументаў, і чым пагражае рост прывабнасці расейскай адукацыі? Пра гэта пагутарылі з прадстаўніком АПК у справах моладзі Аляксеем Грахоўскім.
Kamentar
«Расея актыўна перацягвае беларускіх студэнтаў». У АПК распавялі, як еўрапейскія абмежаванні ўплываюць на выбар моладзі