рэпартаж

«Я даўно не веру ў конкурсы…» Як прайшло ўзнагароджанне 15-й літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця

img
Выстава на Свяце беларускай літаратуры. Гданьск, Польшча. 7 лістапада 2026 года. Фота: Юлія Цяльпук / Белсат

Увечары 7 лістапада ў Гданьску назвалі пераможцу 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Упершыню ў гісторыі прэміі лаўрэатам стаўся аўтар з зашыфраванымі імем і назваю твора – Аляксандр Касцюковіч з кнігаю «Лірнік». Другое месца – таксама ў пісьменніка пад маскаю. Трэцяе прысудзілі «маладому ваўку» Арцёму Шуканаву («Пентаквантар»). Апавядаем, як праходзіла ўзнагароджанне.