Naviny

У доме мужчыны, які ўчыніў страляніну ў Кракаве, знайшлі забітымі ягоных бацькоў і малодшую сястру

img
З дому, дзе жыў Міхал О., які ўчыніў страляніну ў цэнтры Кракава 7 лістапада, выносяць целы забітых. Фота: Damian Burzykowski / newspix.pl

У кватэры, дзе жыў Міхал О., які ўчыніў страляніну ў цэнтры Кракава 7 лістапада, знайшлі забітымі ягоных бацькоў і сястру. Пра гэта піша выданне Fakt са спасылкаю на прадстаўніка галоўнага каменданта паліцыі Польшчы Анджэя Фіёлэка. Раней гэтая інфармацыя не была афіцыйна пацверджаная.