Naviny

«Менсктранс» незаконна адмаўляў ва ўзгадненні прыватных рэйсаў у Польшчу і Літву

img
Аўтобусы стаяць на паркоўцы вакзалу Варшава-Заходняя. Варшава, Польшча. 29 сакавіка 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла «Менсктранс» тры папярэджанні праз тое, што дзяржаўнае прадпрыемства незаконна адмаўлялася ўзгадняць расклады міжнародных аўтобусных рэйсаў прыватных перавознікаў.