Gistoryi

«Ты ўжо пакідаеш вельмі шмат слядоў». Як весці сацсеткі, каб не даваць «падказак» для КДБ і ашуканцаў

Дзяўчына ў акулярах на паркоўцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Eyüpcan Timur / pexels.com
Дзяўчына ў акулярах на паркоўцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Eyüpcan Timur / pexels.com

Паводле назіранняў праваабаронцаў, спецслужбы Беларусі ўсё часцей спрабуюць вербаваць эмігрантаў, намагаюцца ўцірацца ў давер, выведваць інфармацыю або неяк уплываць на іх. «Падказкі», як падступіцца, ім, як, зрэшты, і звычайным ашуканцам, могуць даваць нашыя сацсеткі. Што рабіць, каб прыцягваць як мага менш іх увагі і не выдаваць ім інфармацыі, якая дапамагла б завербаваць вас, ціснуць на вас ці скрасці вашыя грошы? Пра гэта «Белсат» пагутарыў з украінскай псіхалогіняй, КПТ-кансультанткай Людмілай Маліноўскай.