У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць грамадзянкі Славаччыны, якая спрабавала правезці праз мяжу каля $53 тысяч у эквіваленце. Жанчына схавала наяўныя грошы ў асабістых рэчах і кішэнях адзення, а мытнікам заявіла, што вязе толькі 3000 еўраў. Цяпер ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Naviny
Грамадзянцы Славаччыны пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі за правоз незадэклараванай валюты