Naviny

«Самі не ведаем куды». Лукашэнка заявіў, што ўлады выкідаюць грошы на сельскую гаспадарку

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Шклоўскага райаграсэрвісу. Шклоў, Беларусь. 6 лістапада 2026 года. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што дзяржава вылучае грошы на сельскую гаспадарку, не заўсёды разумеючы, куды яны ідуць. Пры гэтым ён не выключыў далейшага павелічэння фінансавання галіны. Пра гэта Лукашэнка заявіў 6 лістапада падчас наведвання Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласці.