Kamentar

Хацеў большага, а можа застацца ні з чым. Чаму ўгода Лукашэнкі з ЗША можа не адбыцца

img
Банер з партрэтам прэзідэнта ЗША Доналда Трампа вісіць на фасадзе Міністэрства юстыцыі. 3 лістапада 2026 года. Фота: Pablo Martinez Monsivais / AP Photo / East News

Аляксандр Лукашэнка так доўга спрабаваў вытаргаваць для сябе найлепшыя ўмовы ў перамовах з ЗША, што ў выніку наблізіўся да становішча, ў якім амерыканцам можа быць зусім не да яго, бо палітычная сітуацыя змянілася. Такое меркаванне ў эфіры «Белсату» выказала галоўная рэдактарка выдання «План Б» Вольга Лойка.