38-гадоваму жыхару Менску Яўгену Шведаву прысудзілі шэсць месяцаў папраўчых працаў з утрыманнем 20 % заробку на карысць дзяржавы. Мужчына адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах з рэлігійных перакананняў. Раней яго некалькі разоў вызвалялі ад збораў, аднак увосень 2025 года ўлады змянілі рашэнне і распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя Forum 18 са спасылкай на прадстаўнікоў Сведак Еговы.
Naviny
У Беларусі сведку Еговы асудзілі за тое, што з рэлігійных перакананняў адмовіўся ад вайсковых збораў