рэпартаж

Польшча, Украіна і Еўразвяз шукаюць шлях да трывалага міру

Удзельнікі сустрэчы Рады дзяржаваў Балтыйскага мора
Удзельнікі сустрэчы Рады дзяржаваў Балтыйскага мора. Варшава, Польшча. 6 лістапада 2026 года. Фота: Белсат

Як забяспечыць Украіне справядлівы і ўстойлівы мір, не дапусціць яе аслаблення перад зімой і абараніць Еўропу ад расейскіх гібрыдных атак? Гэтыя пытанні стаялі ў цэнтры ўвагі еўрапейскай дыпламатыі 6 лістапада. У Каралеўскіх Лазенках у Варшаве сабраліся кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў краінаў Балтыйскага рэгіёну, міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга і вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас. «Белсат» вядзе рэпартаж з месца падзеі.