Naviny

У Беларусі затрымалі 16-гадовага ўкраінца, які ўцёк ад бацькі з акупаванай тэрыторыі

16-гадовы ўкраінец, якога затрымалі ў Беларусі пры спробе выбрацца з акупаванай тэрыторыі, пасля ўз'яднання з маці. Фота: Офіс омбудсмана Украіны
16-гадовы ўкраінец, якога затрымалі ў Беларусі пры спробе выбрацца з акупаванай тэрыторыі, пасля ўз'яднання з маці. Фота: Офіс омбудсмана Украіны

У Беларусі затрымалі 16-гадовага ўкраінца, які самастойна спрабаваў выбрацца з акупаванай часткі Херсонскай вобласці. Падлетка змясцілі ў дзіцячы прытулак, а расейскія акупацыйныя органы запатрабавалі вярнуць яго бацьку. Дзякуючы ўмяшанню ўкраінскіх уладаў і праваабаронцаў хлопца ўдалося вывезці на падкантрольную Украіне тэрыторыю і ўз'яднаць з маці.