Kamentar

«Агенты ў стылі фаст-фуд». Як Расея і Беларусь абіраюць людзей для дыверсіяў у Еўропе

img
Польскія жаўнеры трэнуюцца супрацьдзейнічаць дыверсантам падчас штогадовых вучэнняў 2-й Люблінскай брыгады тэрытарыяльнай абароны, якія адбыліся 10 кастрычніка 2026 года ў Нелішы, Польшча. Фота: Omar Marques/Getty Images

За € 100–200 чалавеку могуць прапанаваць перавезці заплечнік з адной краіны ў іншую, і ён нават не будзе падазраваць, што ўсярэдзіне выбухоўка. Так, паводле былога супрацоўніка СБУ Івана Ступака, расейскія і беларускія спецслужбы выкарыстоўваюць звычайных людзей для дыверсіяў у Еўропе. У эфіры «Белсату» абмеркавалі, якую ролю ў атаках на Еўропу могуць адыгрываць беларускія спецслужбы, а таксама каго і як звычайна вярбуюць спецслужбы.