Kamentar

У Азаронка сказалі, што беларусы – не асобны народ. За такое садзілі Regnum-цаў. Цяпер можна?

Мікалай Бурляеў
Мікалай Бурляеў на паседжанні камітэту Дзяржаўнай думы Расеі па развіцці грамадзянскай супольнасці. Масква, Расея. 7 красавіка 2023 года. Фота: Дзяржаўная дума Расеі

У стрыме прапагандыста Рыгора Азаронка заявілі, што беларусы – не асобны ад Расеі народ. Азаронак пагадзіўся. Чаму так можна ў дзяржаўных медыях – і ці пакараюць Азаронка, як 10 гадоў таму пакаралі прапагандыстаў Regnum? «Белсат» спытаў медыяаналітыка Паўлюка Быкоўскага.