Gistoryi

Праблемы беларусаў ва Украіне. Што змянілася пасля візіту Ціханоўскай?

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга разглядаюць фатаграфіі беларускіх добраахвотнікаў на мемарыяльнай сцяне загінулых вайскоўцаў у Кіеве, Украіна. 25 траўня 2026 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Неўзабаве міне паўгода з першага візіту лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Падзея была знакавая і важная, шмат хто чакаў ад яе пазітыўных зменаў і развязання праблемаў для беларускай дыяспары і добраахвотнікаў ва Украіне. Што на гэты момант зроблена, ці ёсць зрушэнні ў складаных пытаннях і ці магчымы новы візіт Ціханоўскай? «Белсат» запытаў кіраўніцу Місіі беларускіх дэмсілаў ва Украіне Вольгу Зазулінскую.