Naviny

Наступны навучальны год у беларускім войску абвясцілі Годам барацьбы з дронамі

Мабільны зенітна-ракетны комплекс. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
Мабільны зенітна-ракетны комплекс. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Наступны навучальны год ва Узброеных сілах Беларусі абвешчаны Годам удасканалення сістэмы супрацьдзеяння беспілотным авіяцыйным комплексам. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін на аператыўным зборы камандавання войска.