Naviny

Магілёўскія чыноўнікі прыехалі на Смаленшчыну адкрываць помнік «героям СВА»

Адкрыццё помніку «героям СВА» на Смаленшчыне. Фота: Василий Анохин / Telegram
Адкрыццё помніку «героям СВА» на Смаленшчыне. Фота: Василий Анохин / Telegram

У Хіславічах Смаленскай вобласці Расеі да Дня народнага адзінства 4 лістапада адкрылі помнік расейскім удзельнікам вайны супраць Украіны. На цырымоніі прысутнічала дэлегацыя Магілёўскай вобласці.