Naviny

МЗС Беларусі раскрытыкавала Канаду за забарону для хакеістаў і згадала «нацысцкіх злачынцаў»

Прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў. Фота: МИД Беларуси / Telegram
Прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў. Фота: МИД Беларуси / Telegram

Міністэрства замежных справаў Беларусі назвала дыскрымінацыяй паводле нацыянальнай прыкметы рашэнне Канады не дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў на сваёй тэрыторыі, у тым ліку да моладзевага чэмпіянату свету па хакеі.