Analityka

Працоўных мігрантаў прывяжуць да вобласцяў, а студэнтам зменяць правілы падпрацоўкі. Што прапануюць улады Беларусі

Рабочыя на будаўнічай пляцоўцы ў Карачы
Рабочыя на будаўнічай пляцоўцы ў Карачы, Пакістан, 30 красавіка 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sabir Mazhar / Anadolu Agency via Getty Images


Замежнікам, якія прыязджаюць на працу ў Беларусь, давядзецца падаваць даведкі аб судзімасці. Тых, хто працуе паводле спецыяльных дазволаў, абмяжуюць межамі адной вобласці або Менску, а кадравыя агенцтвы абавяжуць справаздачыцца перад МУС. Змены закрануць і замежных студэнтаў: адным стане прасцей працаваць паводле спецыяльнасці, іншым можа спатрэбіцца дазвол нават для невялікай падпрацоўкі. «Белсат» вывучыў новы законапраект і высветліў, якія патрабаванні ўводзяцца і ці закрануць яны беларусаў, якія выязджаюць на заробкі за мяжу.