Naviny

У Наваполацку за Br 3,2 млн пабудуюць «плошчу Сцяга і Герба» з 68-метровым флагштокам

img
Візуалізацыя праекту з флагштокам і пастаментам з дзяржаўным гербам у Наваполацку. Крыніца: novopolotsk.gov.by

Маштабны ідэалагічны праект за бюджэтныя грошы задумалі ў Наваполацку. Там з'явіцца высачэнны флагшток, а вакол – пляцоўка з гранітнымі плітамі, асвятленнем і пастаментам з дзяржаўным гербам.