Kamentar

Да якой вайны рыхтуецца Лукашэнка? Спыталі эксперта

Беларускі вайсковец
Беларускі вайсковец на вучэннях АДКБ «Баявое братэрства». Верасень 2023 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Прэс-служба АДКБ

Аляксандр Лукашэнка шмат і часта кажа пра вайну. Да чаго ён рыхтуецца – да гіпатэтычнай вайны, да якой трэба быць гатовым, калі хочаш міру, або да гарачай супраць Украіны ці суседзяў з Еўразвязу і NATO? Пагутарылі пра гэта з дэпутатам 14-га Сейму Латвіі, экспертам з багатым досведам у сферах бяспекі і абароны Ігарам Раевым.