Kamentar

Ціханоўская паехала ў Румынію – што прывязе? Ейны дарадца Кучынскі расказаў пра тэмы візіту

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Бухарэст
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Бухарэст, Румынія. 4 лістапада 2026 года. Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / Flickr

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Румыніі, дзе сустракаецца з уладамі краіны. Ейны дарадца ў пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказаў «Белсату» пра тэмы і мэты гэтых сустрэчаў.