Naviny

«Сыходжу з высока паднятай галавой». Раналду абвесціў пра сканчэнне кар’еры ў зборнай Партугаліі

Крыштыяну Раналду
Нападнік зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду вітае заўзятараў пасля футбольнага матчу групы K чэмпіянату свету 2026 года паміж Калумбіяй і Партугаліяй, які прайшоў на стадыёне ў Маямі-Гардэнз. 27 чэрвеня 2026 года. Фота: Chandan Khanna / AFP / East News

Форвард зборнай Партугаліі, 41-гадовы Крыштыяну Раналду, апублікаваў у Instagram зварот, у якім абвесціў, што сыходзіць з нацыянальнай каманды. Таксама ён падвёў вынікі сваёй футбольнай кар’еры і заявіў, што ганарыцца ўсім, што зрабіў для Партугаліі.