Naviny

За дзевяць месяцаў Беларусь страціла $ 3,9 млрд на вонкавым гандлі таварамі

img
Чарга цяжкавікоў у пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы. Фота: LookByMedia

Белстат раскрыў звесткі пра гандаль таварамі за студзень – верасень. Экспарт год да года вырас на 22,9 %, а імпарт – на 19,2 %. У выніку адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі перавысіла $ 3,9 млрд.