Naviny

У Горадні на восеньскіх вакацыях зладзілі вайскова-палявыя зборы для школьнікаў

Вайскова-палявыя зборы
Вайскова-палявыя зборы для школьнікаў у Горадні. Крыніца: MAYDAY.TEAM

У беларускіх школах цяпер ідуць восеньскія вакацыі, якія працягнуцца да 8 лістапада. У Горадні ў гэты час дзяцей надумалі заняць вайсковаю справай і зладзілі для іх вайскова-палявыя зборы, заўважыў MAYDAY.TEAM.