Kamentar

«Могуць захраснуць у спрэчках». Амерыканіст патлумачыў наступствы выбараў у ЗША для Беларусі

Амерыканіст Антон Пянькоўскі
Амерыканіст Антон Пянькоўскі. Фота: Inimoigusedeestis.ee

Амерыканіст Антон Пянькоўскі агучыў на «Белсаце» добрую і кепскую навіны пра прамежкавыя выбары ў ЗША. З аднаго боку, выбары прайшлі мірна, а прэзідэнт прызнаў паразу сваёй партыі. З другога боку, Штаты палярызаваныя, а тэмы Беларусі і Украіны могуць патануць на фоне ўнутрыпалітычных спрэчак.