У Барысаве непаўналетнія падчас прагулкі знайшлі знявечанае цела жывёліны, імаверна, коткі. Гэта адбылося 2 лістапада ў Залінейным раёне гораду. Міліцыя пачала правяранне. За апошнія месяцы ў Барысаве ўжо неаднаразова паведамлялася пра жорсткае абыходжанне з жывёлінамі.
Naviny
У Барысаве дзеці знайшлі знявечанае цела жывёліны. Міліцыя пачала правяранне