Naviny

Беларуска памерла пасля выдалення зуба мудрасці пад наркозам

Валерыя, якая памерла пасля выдалення зуба мудрасці
Валерыя, якая памерла пасля выдалення зуба мудрасці ў прыватнай клініцы Менску. Фота: сацыяльныя сеткі

У Беларусі расследуюць абставіны смерці 30-гадовай жанчыны пасля выдалення зуба мудрасці пад наркозам у прыватнай клініцы Менску. У сацыяльных сетках меркавалі, што прычынай мог стаць анафілактычны шок, аднак у медцэнтры гэтую версію адхіляюць. Афіцыйная прычына смерці пакуль невядомая.