Kamentar

Для тавараў з замежных маркетплэйсаў прапануюць новыя правілы: зменшацца мыты, але з'явіцца пасярэднік

img
Дзяўчына робіць закупы ў інтэрнэце. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

У Беларусі хочуць знізіць мыты для пакупак на замежных маркетплэйсах. Разам з тым у мытным бізнесе, падобна, расчышчаюць месцы для сваіх, што можа адбіцца і на пакупніках. Такія новаўвядзенні прадугледжвае праект змяненняў у закон «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь». «Белсат» вывучыў дакумент і абмеркаваў з экспертам, да чаго могуць прывесці прапанаваныя новаўвядзенні.