Naviny

Літва не пусціла ў краіну беларуса з радыеактыўнымі лісічкамі

Грузавік з партыяй радыеактыўных лісічак
Грузавік з партыяй радыеактыўных лісічак, які літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну. Фота: VSAT

Літоўскія памежнікі развярнулі на мяжы грузавік, які перавозіў з Беларусі больш за 7 тонаў свежых лісічак. Падчас праверкі спрацавала абсталяванне радыяцыйнага кантролю, а дадатковае абследаванне выявіла радыеактыўны цэзій-137. Машыну разам з грузам адправілі назад у Беларусь, паведаміла 4 лістапада Дзяржаўная памежная служба Літвы (VSAT).