Naviny

«Мяне Радзіма павіншавала з днём народзінаў»: на Кацярыну Андрэеву завялі новую справу

Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева. Варшава, Польшча. 19 верасня 2026 года. Фота: Белсат
Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева. Варшава, Польшча. 19 верасня 2026 года. Фота: Белсат

Супраць журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, якая правяла ў зняволенні больш за пяць гадоў і была вызваленая ў сакавіку, завялі новую крымінальную справу. Бацькоў журналісткі выклікаюць у Следчы камітэт.