Naviny

У Магілёўскай вобласці самазвал зачапіў ЛЭП і загарэўся. Кіроўца паспрабаваў выбрацца з кабіны і загінуў

Месца здарэння
Месца здарэння, дзе загінуў кіроўца самазвала ў Магілёўскай вобласці. Фота: Следчы камітэт Беларусі

У Магілёўскай вобласці 28-гадовы кіроўца самазвала загінуў пасля таго, як кузаў ягонага грузавіка зачапіў высакавольтную лінію электраперадачы. Аўтамабіль загарэўся, а мужчына, меркавана, атрымаў смяротны ўдар токам, калі спрабаваў выбрацца з кабіны.