Naviny

Кепка VETO замест MAGA: Трамп абяцае супрацу з дэмакратамі – і пагражае вета

Кепка з надпісам VETO, выяву якой апублікаваў на сваёй старонцы ў Truth.Social Доналд Трамп. Фота: Donald J. Trump / Truth.Social
Кепка з надпісам VETO, выяву якой апублікаваў на сваёй старонцы ў Truth.Social Доналд Трамп. Фота: Donald J. Trump / Truth.Social

Доналд Трамп пасля перамогі дэмакратаў на прамежкавых выбарах заявіў, што гатовы працаваць з імі на карысць ЗША і не збіраецца два гады накладаць вета «на ўсё запар». Аднак у іншым інтэрв'ю ён паабяцаў блакаваць законапраекты дэмакратаў, пакуль тыя самі не прыйдуць дамаўляцца.