Naviny

Дэмакраты перамагаюць на прамежкавых выбарах у ЗША

Статуя Свабоды ў ЗША. Фота: Wikimedia
Статуя Свабоды ў ЗША. Фота: Wikimedia

Дэмакратычная партыя ЗША па выніках прамежкавых выбараў 3 лістапада атрымлівае кантроль над Сенатам і, паводле папярэдніх звестак, блізкая да перамогі ў Палаце прадстаўнікоў. Дэмакраты перамаглі нават у традыцыйна кансерватыўных штатах, дзе не бралі верх дзесяцігоддзямі. Засталося абвесціць вынікі яшчэ ў васьмі штатах.