Калі раптам мірныя перамовы па Украіне ўсё ж пройдуць у Менску, у той самы дзень Еўразвяз, Украіна і ЗША маглі б выставіць Аляксандру Лукашэнку ўльтыматум, лічыць намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Паводле яго, магчымыя перамовы – ці не адзінае ў найбліжэйшы час акно магчымасцяў для беларусаў. Калі яно можа адчыніцца, што збіраюцца пакласці на стол беларускія дэмсілы і навошта генсек АБСЕ прыехаў у Менск – пра гэта палітык расказаў у студыі «Белсату».
Kamentar
Латушка пра ўльтыматум Лукашэнку і акно магчымасцяў для беларусаў