Naviny

Дзіця беларускі, забітай у Ізраілі, рэкамендавалі аддаць маці ахвяры, а не сям’і падазраванага

Загінулая Яніна Русінава
Загінулая Яніна Русінава. Фота: з сямейнага архіву / Lili Ben-Ami / Facebook

Сына загінулай у Ізраілі беларускі маглі перадаць сям'і падазраванага ў яе забойстве. Актывістка Лілі Бэн-Амі забіла трывогу – і цяпер паведаміла, што сацыяльныя службы рэкамендавалі аддаць дзіця бабулі па маці, а паліцыя завяршыла расследаванне і рыхтуецца выставіць бацьку дзіця абвінавачванне ў забойстве, што пазбавіць яго права на апеку.