Kamentar

Расстат абралі для атакі, каб парушыць дзяржкіраванне РФ – Кіберпартызаны. Дэталі аперацыі

img
Лагатып Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі (Расстат) паказаны на экране смартфона. Фота: Timon Schneider / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Асноўнай задачай атакі на Федэральную службу дзяржаўнай статыстыкі РФ (Расстат) было знішчэнне інфармацыі, неабходнай расейскім дзяржорганам для кіравання і планавання, заявіў у каментары «Белсату» кантактная асоба «Кіберпартызанаў» Зміцер Шчыгельскі. Паводле яго, прынамсі частку знішчаных звестак аднавіць немагчыма.