Naviny

У Беларусі затрымалі 10 прадстаўнікоў Bayer, абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў

Лагатып Bayer
Лагатып Bayer на офісным будынку. Берлін, Нямеччына. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sebastian Rittau / Flickr, CC BY 2.0

Паводле Следчага камітэту, прадстаўніцтва Bayer у Беларусі стварылі «для прыкрыцця супрацьпраўнай дзейнасці», ягоныя супрацоўнікі ўхіліліся ад падаткаў на суму звыш 50 млн рублёў. Затрыманыя 10 чалавек, «у тым ліку» грамадзяне Беларусі і Расеі.