Naviny

Камера глядзіць на суседскі ўчастак. Ці можна за гэта атрымаць штраф

Камера відэаназірання
Камера відэаназірання. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Antranias / Pixabay

Ці можна ўсталяваць камеру на сваім участку, калі яна заадно здымае суседзяў? У Беларусі дзве падобныя спрэчкі дайшлі да суда. У абодвух выпадках суседзі патрабавалі пакараць уладальнікаў камер за незаконны збор персанальных звестак, але суды іх не падтрымалі. Чаму – патлумачыў адвакат Вадзім Хілюта.