Naviny

Лукашэнка прапанаваў даць Трампу Нобэлеўскую прэмію міру, а сам бы адмовіўся: «Сорамна»

Доналд Трамп
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп размаўляе з журналістамі пасля датэрміновага галасавання. Ўэст-Палм-Біч, Флорыда, ЗША, 24 кастрычніка 2026 года. Фота: Joyce N. Boghosian / The White House

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў узнагародзіць Доналда Трампа Нобэлеўскай прэміяй міру за тое, што той нібыта ратуе чалавецтва ад ядравай вайны. Пры гэтым ЗША ён абвінаваціў у захопе Нікаляса Мадура дзеля нафты. Дасталася ад Лукашэнкі і міжнародным арганізацыям, у тым ліку тым, у якіх удзельнічае Беларусь. Гэтыя заявы прагучалі 3 лістапада на Менскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.