Ва Украіне расце колькасць загінулых у выніку расейскіх авіяўдараў па гарадскім пасёлку Камышаваха Запарожскай вобласці. 2 лістапада былі атакаваныя некалькі грамадзянскіх аб'ектаў, дзе знаходзіліся шмат мірных жыхароў. На сярэдзіну аўторка вядома ўжо пра 30 ахвяраў, але лічба, верагодна, значна павялічыцца.
Naviny
Расея ўдарыла дзевяццю авіябомбамі па пасёлку ў Запарожскай вобласці – ужо 30 загінулых, 50 чалавек лічацца зніклымі