Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі жывуць паўмільёна ўкраінцаў, якія маюць роўныя з беларусамі правы, а ўлады не зафіксавалі ніводнага выпадку іх дрэнных паводзінаў. Аднак нават кіраўнік беларускага МЗС называў утрая меншую колькасць украінцаў, якія жывуць у краіне. Акрамя таго, як мінімум восем грамадзянаў Украіны прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі. Некаторыя з іх асуджаныя на 20 гадоў пазбаўлення волі.
Naviny
Лукашэнка заявіў пра 500 тысяч украінцаў у Беларусі. Чаму гэта хлусня